Ігар Кузняцоў: Я маю права прыходзіць у Курапаты і ўдзень, і ўначы

Нагадаем, што на выходныя прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ абвясцілі гісторыка персонай нон-грата ў Курапатах.

Кузняцоў: "Не зусім карэктная фармулёўка — я сам працую ў галіне міжнародных адносін. Гэты тэрмін ужываецца толькі ў міжнародных адносінах, толькі ў адносінах грамадзян замежных дзяржаваў і толькі ў тым выпадку, калі яны не выконваюць дыпламатычыя функцыі. Гэта шпіянаж альбо адкрытыя заявы супраць дзяржавы знаходжання. Іншых выпадкаў абвяшчэння персонай нон-грата няма! Курапаты з'яўляюцца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці нумар адзін у пераліку Савета міністраў. Гэта месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 20-40-х гадоў ХХ стагоддзя. Нават заканадаўча не прадугледжана сёння ніякіх мер абмежавання доступу грамадзян Рэспублікі Беларусь, якім з'яўляецца Кузняцоў. Я маю права прыходзіць хоць уначы, хоць удзень — у любы час".

Па словах гісторыка, КХП-БНФ акрамя Лошыцы і Курапатаў нідзе ніякіх акцыяў не праводзіць, ніякімі іншымі пахаваннямі не займаецца, ніякіх даследаванняў не вядзе.

Ігара Кузняцова з падачы Зянона Пазняка абвясцілі чалавекам, які не разбіраецца ў тэме рэпрэсій, і ледзь не агентам КДБ. У адказ на гэта гісторык кажа, што ён адзіны кандыдат навук у Беларусі, які абараніў дысертацыю па масавых рэпрэсіях. Ён спасылаецца на тое, што мае на гэтую тэму 9 кніг, больш за 450 артыкулаў. Кузняцоў просіць не прыпісваць яго заслугі на рахунак КДБ.

Акрамя таго, гісторык упэўнены: партыйная прыватызацыя Курапатаў — тупіковы шлях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі