Ігар Шуневіч пракаментаваў затрыманні дзясяткаў чалавек на Зыбіцкай

Ігар Шуневіч пракаментаваў затрыманні дзясяткаў чалавек на Зыбіцкай

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў нядаўнія масавыя затрыманні на вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, ён сказаў наступнае:

"У гэтай частцы горада пастаянна адбываюцца парушэнні грамадскага парадку. Рэдка, але прыходзяць заявы ад грамадзян. Мы правялі некаторыя мерапрыемствы дыягностыкі гэтага рэгіёну. Я лічу, што мы дзейнічаем у межах сваіх паўнамоцтваў досыць карэктна. Брутальнага затрымання, як пісалі некаторыя СМІ, не было. Усё было дакладна і пісьменна. У далейшым спецыяльных адпрацовак не будзе. Будзем гэтак жа рэагаваць на звароты грамадзян"

2-3 чэрвеня міліцыя пры ўдзеле амапаўцаў затрымала на Зыбіцкай ("галоўнай тусовачнай вуліцы" сталіцы) каля трыццаці чалавек. МУС пасля заявіла, што ніякага "хапуна" не было, затрымлівалі толькі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане або распіццё алкаголю па-за кавярнямі і летнімі тэрасамі.

Што да планаў усталявання на Зыбіцкай відэакамер, то яны "ўсталёўваюцца ў адпаведнасьці з законам, аб'екты вызначаны і нейкая вуліца выключэннем не можа быць", сказаў Шуневіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі