Ігар Стасевіч не згуляе ў матчы з "Баерам"
Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч не зможа згуляць у матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкага "Баера". Футбаліст атрымаў траўму і адправіўся на абследаванне ў Нямеччыну.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 23 лістапада паведаміў галоўны трэнер барысаўскага клуба Аляксандр Ермаковіч, інфармуе by.tribuna.com. Дарэчы, матч БАТЭ — "Граніт" (на Кубак Беларусі) Стасевіч таксама прапусціў з-за траўмы.
Трэнер распавёў, што да трэніровак у агульнай групе прыступілі форварды Віталь Радзівонаў і Мікалай Сігневіч.
Нагадаем, што матч паміж БАТЭ і "Баерам" адбудзецца 24 лістапада на "Барысаў-Арэне". Яго пачатак прызначаны на 20-ю.
Фота: bestgoal.tv