Ігар Варашкевіч адсвяткаваў сваё 55-годдзе вялікім канцэртам "Крамы" (фота)
Павіншаваць культавага беларускага музыканта прыйшлі яго прыхільнікі, сябры і сваякі.
На 55-годдзе лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча аншлаг. Святочны канцэрт культавых беларускіх рокераў праходзіць у мінскім рэстаране "Сябры".
Сам Варашкевіч, які звычайна паводзіць сябе даволі, гэтым разам літаральна свеціцца ад задавальнення. За больш чым дзве гадзіны "Крама" выконвае ўсе свае асноўныя хіты і двойчы выходзіць на біс.