Ільхам Аліеў перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане

Ільхам Аліеў перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане

Ільхам Аліеў перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане. Пра перамогу свайго кандыдата аб’явіла правячая партыя “Новы Азербайджан”. Па выніках exit polls, Аліеў набірае не менш за 82% галасоў. Агулам на выбарах было 8 кандыдатаў. Гудрат Гасангуліеў, у якога другое месца, атрымлівае каля 3%. Выніковая яўка на выбарах склала 74,51%. Прагаласавалі амаль 4 мільёны чалавек.

Раней у Канстытуцыю Азербайджана былі ўнесеныя змены, якія знялі абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Больш таго, яго павялічылі з 5 да 7 гадоў. Аліеў у выпадку абрання будзе прэзідэнтам да 2025 года.

Ільхаму Аліеву 56 гадоў. Ён з’яўляецца сынам былога кіраўніка Азербайджана Гейдара Аліева (1923 — 2003). Ільхам Аліеў перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах 2003, 2008 і 2013 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі