Лукашэнка паляціць да Аліева
13 красавіка Аляксандр Лукашэнка паляціць у Азербайджан. Запланаваныя дзве сустрэчы з Ільхамам Аліевым — у аўторак і сераду. Як паведамляе БЕЛТА, першыя перамовы ў Баку пройдуць адразу па прыбыцці — у нефармальнай абстаноўцы плануецца абмеркаваць беларуска-азербайджанскія адносіны. Афіцыйная частка перамоў адбудзецца 14 красавіка — у вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый.
Напярэдадні прылёту Лукашэнкі Аліеў адкрыў Парк ваенных трафеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.