Азербайджан можа інвеставаць у мадэрнізацыю "Гродна Азота"

Азербайджан можа інвеставаць у мадэрнізацыю "Гродна Азота"

Азербайджан можа інвеставаць у мадэрнізацыю "Гродна Азота". Гэты праект абмяркоўваўся падчас сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка прыгадаў, што нядаўна Азербайджан пабудаваў нафтаперапрацоўчы комплекс у Турцыі. Ён прывітаў зацікаўленне азербайджанскага боку і Беларуссю.

"Будзем радыя прыходу азербайджанскіх інвестараў у Беларусь і гатовыя да сур'ёзнага ўзаемадзеяння ў стратэгічных галінах, — гаварыў беларускі кіраўнік. — У цяперашні час абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот".

Таксама на перамовах у пашыраным складзе было заяўлена, што Беларусь і Азербайджан маюць намер сумесна засвойваць рынкі трэціх краін. Быў згаданы праект выпуску трактароў у Турцыі з удзелам Мінскага і Гянджынскага заводаў, які знаходзіцца ў "высокай ступені гатоўнасці". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "менавіта за такімі ініцыятывамі будучыня, і на іх трэба рабіць акцэнт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі