Як у Мінску сустракалі прэзідэнта Азербайджана (фота, відэа)

Як у Мінску сустракалі прэзідэнта Азербайджана (фота, відэа)

У панядзелак у Мінску пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Прэзідэнт Азербайджана прыляцеў у Беларусь позна ўвечары 18 лістапада. У Нацыянальным аэрапорце Мінск Аліева сустракаў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы (напярэдадні ён удзельнічаў у пасяджэнні беларуска-азербайджанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве). Прэзідэнт Азербайджана яго пазнаў і цёпла прывітаў. Фота і відэа з'явіліся на сайце БЕЛТА.

Падчас перамоваў Лукашэнкі і Аліева ў Палацы Незалежнасці будуць абмеркаваныя "стан і перспектыўныя накірункі развіцця дачыненняў паміж Беларуссю і Азербайджанам". Гаворка пойдзе пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыйныя праекты, таксама адбудзецца "абмен меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы", інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі