Ілля Івашка прайграў Геральду Мельцэру ў матчы Кубка Дэвіса Аўстрыя-Беларусь
У Аўстрыі пачаўся матч першага круга групы I Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Аўстрыі. У першым адзіночным паядынку прадстаўнік нашай краіны Ілля Івашка прайграў аўстрыйцу Геральду Мельцэру — 6:2, 5:7, 4:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін.
Агульны лік у матчы стаў 1:0 на карысць аўстрыйскай каманды.
Сёння пройдзе яшчэ адзін паядынак у матчы. Дзмітрый Жырмонт (389-ы ў рэйтынгу АТР) сустрэнецца з шостай ракеткай свету Дамінікам Цімам.