Ілжэброкеры выдурылі за месяц у жыхароў Мінскай вобласці 450 тысяч рублёў

На біржы

На біржы / pixabay.com

Больш за 450 тысяч рублёў выдурылі за кастрычнік махляры-ілжэброкеры ў жыхароў Мінскай вобласці. Заведзена 17 крымінальных спраў, раказалі ў Следчым камітэце.

Зламыснікі карыстаюцца тым, што з вуліцы на біржу інвестару не трапіць, патрэбен брокер-пасярэднік. Ашуканцы ствараюць бачнасць легальнай працы: публікуюць справаздачы аб здзелках і прыбытку, імітуюць працу інвестыцыйных фондаў і такім чынам штурхаюць людзей укладаць яшчэ больш грошай. Для пераканаўчасці яны нават могуць рабіць нязначныя выплаты, ствараючы фінансавую піраміду.

Так у Жодзіне ахвярай махляроў стала мясцовая жыхарка 42-х гадоў. Ёй на мабільны тэлефон патэлефанаваў "эксперт-трэйдар" і прапанаваў паўдзельнічаць ва ўнікальным праекце, які дазваляе зарабляць грошы на таргах. Для ўдзелу ў здзелках трэба было перавесці на згаданы рахунак 250 долараў. Ствараўся асабісты кабінет, дзе інвестар-пачатковец мог бачыць вынікі таргоў і рост зберажэнняў. Затым яму паступала прапанова ўкласці яшчэ грошай для атрымання большага даходу. Калі сума ўкладзеных грошай з прыбыткам у жыхаркі Жодзіна дасягнула 21,5 тысяч долараў, яна паспрабавала іх абнаявіць. Яе папрасілі спачатку выплаціць падатак за вывад грошай, яна зрабіла плацёж, але грошы так і не атрымала. Страціла больш за 50 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі