Індыя абагнала Кітай па колькасці насельніцтва

Вуліца ў Індыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Вуліца ў Індыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На канец 2022 года ў Індыі пражывала ўжо на 5 мільёнаў чалавек больш, чым у Кітаі, піша Bloomberg са спасылкай на дадзеныя World Population Review (WPR). Паводле ацэнкі WPR, насельніцтва Кітая на той момант складала 1,412 млрд чалавек, а Індыі — 1,417 млрд чалавек. Цяпер гэты паказчык вырас яшчэ больш. Да 18 студзеня, мяркуюць у WPR, у Індыі пражываюць ужо 1,423 млрд чалавек.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што насельніцтва Кітая летась — упершыню за апошнія шэсць дзесяцігоддзяў — скарацілася. Жыхароў краіны летась стала на 850 тысяч чалавек менш. Сем гадоў таму кітайскія ўлады адмовіліся ад палітыкі "адна сям'я — адно дзіця", і дазволілі парам мець спачатку двух, а потым і трох дзяцей.

ААН раней таксама прагназавала, што Індыя абгоніць Кітай і стане лідарам па колькасці насельніцтва ў свеце, але чакала, што гэта адбудзецца пазней. Зараз эксперты арганізацыі кажуць, што адрыў Індыі ад Кітая ў бліжэйшы гады будзе павялічвацца. І да 2050 года розніца можа скласці 300 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі