Што трэба зрабіць дзяржаве, каб беларусы вярнуліся?

Што мусіць здарыцца, каб беларусы масава паехалі дадому?

Што мусіць здарыцца, каб беларусы масава паехалі дадому? / Polsha24.com

Чыноўнікі, прапагандысты і сам Лукашэнка апошнім часам рэгулярна робяць выпады ў бок беларусаў, якія з'ехалі. Маўляў, вам там не радыя, вы ўсё роўна не прыжыліся, вяртайцеся. Толькі камісія па вяртанні нешта не апраўдвае надзей дзяржавы, бо ахвочых пісаць на сябе данос дзеля таго, каб паехаць дадому, мала.

Але хто ўсё ж хоча назад у Беларусь і хто, хутчэй за ўсё, рана позна ці позна вернецца?

На гэтую тэму ў эфіры Еўрарадыё разважала гісторык, палітолаг Роза Турарбекава:

— Вярнуцца ў першую чаргу хочуць тыя, хто хоча пабудаваць у Беларусі сучаснасць і будучыню. Людзі з дзецьмі, якія адвялі іх у школу, не вернуцца, калі яны не суперпатрыёты. Чаму? Таму што іх дзеці ўжо інтэграваліся ў грамадства.

На моладзь экспертка таксама не ставіць. Хіба што суперпатрыёты кінуць новае жыццё ў новай краіне і вернуцца ў Беларусь.

А вось людзі сярэдняга ўзросту хутчэй вернуцца, чым не. І ўжо іх заданнем будзе прывабіць моладзь.

— Хто хоча вярнуцца — мы. Але мы не "кармавая база". Давядзецца, дарэчы, ствараць спрыяльныя ўмовы. А гэта ўжо будзе наша з вамі задача. Трэба будзе зрабіць усё, каб гэтая актыўная, крэатыўная частка беларусаў, якая з'ехала, не проста вярнулася, неабавязкова яны павінныя вярнуцца, але інвеставала ў Беларусь.

І для гэтага трэба будзе стварыць суперспрыяльныя ўмовы. Уключаючы, магчыма, падвойнае грамадзянства. Каб яны адчувалі, што іх хочуць там бачыць і даюць гарантыі, — разважае Роза Турарбекава.

Дзяржаве, кажа экспертка, трэба будзе моцна пастарацца. І пачынаць варта ўжо цяпер.

— Першае, з чаго трэба пачынаць, — гэта змяненне інфармацыйнай палітыкі. Гэта будзе адна з першых умоваў: прапагандыстаў усіх прыбраць. Гэта нічога насамрэч не каштуе — прыбраць гэтых 5-6 чалавек.

Праца камісіі па вяртанні цяпер ніяк не дапамагае таму, каб беларусы масава ехалі ў сваю краіну. Угаворы не працуюць, бесперапынныя рэпрэсіі, арышты і запалохванне гавораць самі за сябе.

— Тое, што цяпер робіцца рэжымам, гэтай камісіяй па вяртанні, — па-мойму, гэта антырэклама, дзе вялікімі літарамі напісана: "Нават не думайце вяртацца". Не кажучы ўжо пра тое, што 66 чалавек па вяртанні судзілі і пасадзілі, — заўважае Турарбекава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі