Ірландыя можа надаць прыродзе канстытуцыйныя правы — амаль як у чалавека

Ірландыя

Ірландыя / pixabay

Ірландыя можа стаць першай краінай у ЕС, якая замацуе ў канстытуцыі не толькі правы сваіх грамадзянаў, але і правы прыроды, піша ВВС. Гэта значыць, што ірландскай прыродзе могуць надаць правы, параўнальныя з правамі чалавека.

Прыродныя элементы — то бок, дрэвы, горы і рэкі — могуць прызнаць аб'ектамі, якія маюць права на існаванне і росквіт, на аднаўленне, адраджэнне і павагу. І за кожным чалавекам у такім разе могуць замацаваць права бараніць гэтыя правы прыроды ад яе імя.

Каб усё гэта зрабіць, ірландскі парламент павінен будзе правесці нацыянальны рэферэндум па правах прыроды.

Гэта не першы падобны выпадак у свеце, але першы ў Еўропе. Калісьці, прыкладам, Новая Зеландыя падала правасуб'ектнасць рацэ Ўангануі. І краіны Паўднёвай Амерыкі таксама ўжо рабілі аналагічныя заявы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі