Ірына Крыўко заняла 24-е месца ў мас-старце на ЧС па біятлоне

Ірына Крыўко заняла 24-е месца ў мас-старце на ЧС па біятлоне

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 24-е месца ў гонцы з масавым стартам на чэмпіянаце свету, які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. Першую палову дыстанцыі яна прайшла ўпэўнена і чыста адстралялася на двух агнявых рубяжах. На трэцяй стральбе яна дапусціла ажно 4 промахі, а на апошнім рубяжы — яшчэ два. Гэтая няўдача выбіла беларускую спартсменку з групы лідараў і пазбавіла шансаў на высокае месца ў фінішным пратаколе.

Выйграла гонку італьянка Даратэя Вірэр, якая ўпершыню робіцца чэмпіёнкай свету. Другое месца дасталася расіянцы Кацярыне Юрловай-Перхт, а на трэцім месцы немка Дэнізе Херман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі