“Іслач” пацярпела разгромную паразу ад “Дняпра”
Магілёўскі “Дняпро” на сваім полі разграміў “Іслач”. Матч прайшоў 15 чэрвеня ў рамках 11 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Магілёўцы цягам гульні забілі ў браму гасцей тры галы і абыгралі “ваўкоў” у сухую — 3:0. Адметна, што “Дняпро” займае толькі 11-е месца ў турнірнай табліцы, а “Іслач” прэтэндуе на тройку лідараў.
Таксама ў суботу прайшлі яшчэ два матчы 11 тура: “Тарпеда-БелАЗ” — “Віцебск” — 1:0, “Славія” — “Слуцк” — 1:1.
Раней у пятніцу адбыліся матчы “Гарадзея” — “Тарпеда” (Мінск) — 0:0 і “Мінск” — “Нёман” — 2:1.
Сёння праграма 11 тура завяршыцца матчамі БАТЭ — “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) — “Энергетык— БДУ”, “Дынама” (Брэст) — “Гомель”.
Відэа АБФФ