Іван Біёнчык — новы галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра"

Іван Біёнчык — новы галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра"

Іван Біёнчык — новы галоўны трэнер футбольнага салігорскага "Шахцёра", паведамляе клубная прэс-служба. Кантракт з ім падпісаны на тры гады.

Раней Біёнчык паспяхова працаваў з "Гомелем": спачатку ў 2020-м вярнуў каманду ў эліту, а сёлета яна заняла 4-е месца ў чэмпіянаце. Разам з футбольным спецыялістам у "Шахцёр" прыйшлі яго памочнікі — Ігар Кунаш і Антон Амельчанка.

"Шахцёр" — чэмпіён Беларусі. Золата першынства каманда выйграла з трэнерам Аляксеем Багам. Але пасля заканчэння сезону ён сышоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі