У чэмпіёна Беларусі салігорскага "Шахцёра" будзе новы галоўны трэнер
У чэмпіёна Беларусі па футболе салігорскага "Шахцёра" будзе новы галоўны трэнер. Аляксей Бага, які летась прывёў каманду да залатых медалёў, сыходзіць. Клубная прэс-служба паведамляе, што ён і кіраўніцтва "Шахцёра" "дамовіліся аб спыненні супрацоўніцтва" (Бага заявіў, што гэта яго ініцыятыва). Разам з трэнерам сыходзіць яго памочнік Валерый Тарасенка.
Новы галоўны трэнер з'явіцца ў "гарнякоў" у наступным сезоне.
Аляксей Бага, былы галоўны трэнер БАТЭ, прыйшоў у "Шахцёр" у разгар сезону, калі ў каманды з'явіліся праблемы ў першынстве, і прывёў яе да залатых медалёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.