"Каб заплаціць збор за дармаедства, скідваюцца цэлымі сем'ямі"

"Каб заплаціць збор за дармаедства, скідваюцца цэлымі сем'ямі"

У жывым эфіры Еўрарадыё сітуацыю вакол Дэкрэта №3 абмеркавалі прадстаўнікі незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка. Прапануем вам поўны запіс размовы, а таксама выбраныя цытаты з яе.

"Найчасцей у "дармаеды" запісваюць мужчын, якія нелегальна працуюць у Расіі, маладых маці і студэнтаў, якія не знайшлі працу".

"Ёсць выпадак, калі "ліст шчасця" прыйшоў нават салдату тэрміновай службы".

"За месяц да нас па дапамогу звярнуліся каля 500 чалавек... Але нікому з іх не ўдалося дапамагчы. Толькі калі гэта была памылка".

"Мы ведаем выпадак, калі ўся сям'я скідвалася, каб заплаціць падатак за дармаедства аднаго са сваіх родных".

"Калі вы не заплаціце збор за дармаедства да 20 лютага, то супраць вас пачнуць адміністрацыйны працэс. Гэта дэдлайн дэдлайнаў".

"Чыноўнікі калі і вызваляюць ад аплаты збору праз цяжкую жыццёвую сітуацыю, то толькі інвалідаў, якія не могуць працаваць праз фізічныя асаблівасці".

"Дзяржава яшчэ не стварыла такой інфраструктуры, каб пасадзіць усіх дармаедаў на суткі... Я думаю, што суды будуць даваць неплацельшчыкам штрафы".

"Калі я прыду і скажу, што я дармаед, садзіце мяне на суткі, то дзяржаве гэта не выгадна. Дзяржаве выгадна паставіць мяне на лічыльнік. Налічваць пеню і даваць штрафы".

"Мы сабралі ўжо каля 18 тысяч подпісаў за адмену Дэкрэта №3. Мы верым, што гэта можа ўнесці карэктывы ў дзеянні ўлады".

"Яшчэ ніколі ў Беларусі не збіралі такой колькасці подпісаў пад грамадска значным зваротам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі