Кабякоў: Беларусь не атрымала столькі замежных інвестыцый, колькі разлічвала

Кабякоў: Беларусь не атрымала столькі замежных інвестыцый, колькі разлічвала

Беларусь не атрымала столькі замежных інвестыцыяў, колькі разлічвала. Пра гэта на адкрыцці форуму "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" 29 верасня заявіў кіраўнік урада Андрэй Кабякоў.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, наша краіна гатовая пераймаць найлепшыя сусветныя практыкі і гарантаваць іх якаснае выкананне.

Тое, што замежныя інвестыцыі не ідуць у Беларусь, Кабякоў тлумачыць малой інфармаванасцю інвестараў пра іх магчымасці ў нашай краіне. "Мы мэтанакіравана працуем над пераадоленнем гэтых недахопаў. Мы арганізавалі шэраг буйных мерапрыемстваў у Нью-Ёрку, Лондане, Вене. Сённяшні форум працягвае пералік гэтых мерапрыемстваў", — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Другая мэта форуму, які сабраўся ў Мінску — выпрацаваць меры для ўдасканалення ўмоваў інвестыцыйнай дзейнасці.

Форум "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" праходзіць у Мінску 29-30 верасня. Яго мэта — абмеркаваць актуальныя аспекты інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама прыцягнуць увагу патэнцыйных інвестараў да Беларусі. У форуме прымаюць удзел каля 300 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі