Качанава — беларусам: "Едзьце, шукайце, дзе лепш"

Наталля Качанава не супраць, каб беларусы з'язджалі з краіны

Наталля Качанава не супраць, каб беларусы з'язджалі з краіны / t.me/sovrep/

Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава лічыць, што "Беларусь — гэта краіна, якую ў прынцыпе крытыкаваць няма за што".

"Наша краіна адкрытая для тых, хто хоча спакойна жыць, працаваць, ствараць. Калі ласка, прыязджайце, — кажа яна ў эфіры тэлеканала АНТ. — У нас працуе спецыяльная камісія. Скажыце, у якой яшчэ краіне такое ёсць? Ну а тым, хто не хоча, каму не падабаецца, калі ім тут так дрэнна — мы нікога не трымаем. Едзьце, шукайце, дзе лепш".

У апошнія гады з Беларусі вымушаныя былі з'ехаць сотні тысяч беларусаў. Качанава робіць выгляд, што яе гэта не турбуе. Яна пракаментавала і нядаўняе рашэнне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі аб спыненні выдачы беларусам новых пашпартоў у дыппрадстаўніцтвах РБ за мяжой.

"Ну якая гэта жорсткая мера? — кажа Наталля Качанава. — ...Мы так вызначылі і вырашылі. І гэта нармальна. Калі ты беларус, атрымлівай дакумент, які пацвярджае тваё грамадзянства, у Беларусі. Хто табе перашкаджае? Нашы консульствы як працавалі, так і будуць працаваць, але выдаваць пашпарты будзем у Беларусі. А тое, што нас крытыкуюць за гэта — ну няхай". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі