Беларус вярнуўся на радзіму "праз камісію", але крымінальную справу не закрылі

Сяргей Пятрулевіч / Кадр з відэа

Сяргей Пятрулевіч / Кадр з відэа

Беларус вярнуўся на радзіму "праз камісію", але крымінальную справу не закрылі. Жыхар Ваўкавыска Сяргей Пятрулевіч будзе чакаць суда пад падпіскай аб невыездзе, паведамляе тэлеканал АНТ.

У прапагандысцкім рэпартажы расказалі, што мужчына працаваў дыспетчарам у камунальнай гаспадарцы. Восенню 2021 года з'ехаў у Беласток. Сцвярджае, што добрай працы там не знайшоў ды і польскай мовы не ведаў. Пасля ён даведаўся, што ў РБ на яго распачалі крымінальную справу за "паклёп" на сілавікоў і супрацоўнікаў выбарчай камісіі. У жніўні 2023-га прыехаў у Беларусь.

Зварот у "камісію па вяртанні" не пазбавіў Пятрулевіча ад крымінальнага пераследу. Адзіная для яго "палёгка" — у СІЗА пакуль не адправілі.

Сяргей Петрулевіч кажа, што плануе працаваць вартаўніком у школе.

"Камісія па вяртанні" беларусаў, якія з палітычных прычын з'ехалі за мяжу, дзейнічае з пачатку года. Аднак яе члены — генералы і прапагандысты — сумавалі, бо ім амаль ніхто не пісаў. Усім вядома пра затрыманні на мяжы беларусаў, якія вырашылі вярнуцца дадому. Таму ў палітэмігрантаў ілюзій няма. Камісія атрымала за ўвесь час працы каля сотні зваротаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі