Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся на радзіму

Затрыманы /  instagram.com/jenikminsk

Затрыманы /  instagram.com/jenikminsk

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся на радзіму. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне былога мадэратара канала "Страна для жизни". Сцвярджаецца, што мужчына на некаторы час выязджаў за мяжу, а потым вярнуўся, але "не пакаяўся і не звярнуўся ў камісію па вяртанні".

Затрыманага абвінавачнаюць яшчэ і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён публікаваў у сваім Instagram карцінкі з гербам Пагоня.

Найхутчэй гаворка ідзе пра Яўгена Манькова. Сілавікі знайшлі яго фота з Сяргеем Ціханоўскім, зробленае ў 2020-м на афіцыйным пікеце. Што пагражае Манькову, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі