У камісіі па вяртанні назвалі колькасць атрыманых зваротаў

Камісія па вяртанні / prokuratura.gov.by

Камісія па вяртанні / prokuratura.gov.by / prokuratura.gov.by

Камісія па вяртанні атрымала за ўвесь час працы каля сотні зваротаў — па электроннай пошце і на Telegram-бот. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Сёння адбылося чарговае пасяджэнне гэтай камісіі пад старшынствам Генпракурора Андрэя Шведа.

На пачатку працы камісіі, у красавіку 2023-га, афіцыйна заяўлялі пра 60 пададзеных заяваў. Такім чынам, за пяць месяцаў пасля таго дадалося толькі 40 заяваў.

Праўда, месц таму кіберпартызаны сцвярджалі, што насамрэч у камісію паступілі толькі 16 заяваў.  З іх ухвалілі толькі два звароты — Наталлі Пратасевіч (маці памілаванага Лукашэнкам Рамана Пратасевіча) і Філіпа Давыдава (яго затрымлівалі ў верасні 2020-га за ўдзел у пратэстах, пасля чаго ён з'ехаў ва Украіну).

На пасяджэнні 7 верасня, як паведамляецца, былі разгледжаныя некалькі зваротаў. Аднаму заяўніку пастанавілі адказаць, што ён праходзіць па крымінальнай справе. Яшчэ некалькім паведамяць, што на іх не пачыналі ні адміністрацыйныя, ні крымінальныя справы.

Варта адзначыць, што за апошнія месяцы неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра арышты і затрыманні на мяжы беларусаў, якія вырашылі вярнуцца дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі