Калаўр: Эканамічны блок урада і Нацбанк ведаюць, што рабіць

Калаўр: Эканамічны блок урада і Нацбанк ведаюць, што рабіць

На канферэнцыі "Кастрычніцкі эканамічны форум" старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр зрабіў прагноз па асноўных паказчыках беларускай эканомікі ў 2018 годзе. Па яго словах, прыярытэтам Нацбанка застанецца коштавая стабільнасць. Інфляцыя у 2018 годзе прагназуецца на ўзроўні 6% плюс-мінус адзін працэнтны пункт. Стаўка рэфінансавання павінна знізіцца нязначна, да 10%.

Адказваючы на ​​пытанне пра вынікі трох гадоў працы кіраўніком Нацбанка і 25 гадоў супрацоўніцтва з МВФ, Калаўр адзначыў, што "самае вялікае дасягненне ў нас, як у медыкаў, — паставіць дыягназ. Правесці дыягностыку, ацаніць глыбіню і прыярытэтнасць праблем — галоўнае. Спярша трэба вырашаць праблемы больш высокага ўзроўню. Мы часта гэтага не да канца разумелі, і міжнародная экспертыза дапамагала. Эканамічны блок урада і Нацбанк ведае, што рабіць. Але грамадства павінна быць гатовае да пераменаў".

Сярод асноўных праблем ён назваў фіскальныя рызыкі, то бок — нагрузку на банкаўскі сектар, якую ствараюць стратныя прыемствы дзяржаўнага сектара. "Яшчэ тры гады таму мы пра гэтую праблему не казалі. Мы ацанілі ўзровень такіх рызык — гэта першапачатковая ацэнка, я яшчэ не буду яе агучваць. Але ў аснове мінімізацыі гэтых рызык — велізарная праца па павышэнні эфектыўнасці дзяржпрадпрыемстваў", — цытуе старшыню. праўлення Нацбанка TUT.by.

Павел Калаўр выступаў на завяршальнай сесіі "Кастрычніцкага эканамічнага форума", прысвечанай супрацоўніцтву Беларусі з Міжнарожным валютным фондам. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі