"Калі закон пра забарону абортаў прымуць, жанчыны пойдуць шляхам Лісістраты"

"Калі закон пра забарону абортаў прымуць, жанчыны пойдуць шляхам Лісістраты"

У Сеціве працягваюцца дыскусіі наконт правільнасці закону аб поўнай забароне абортаў, які можа быць прыняты ў Польшчы. У студыі Еўрарадыё сваё бачанне сітуацыі выказвае феміністка і актывістка па барацьбе супраць хатняга гвалту Наталля Кулінковіч.

Цікавыя цытаты з размовы з Наталляй Кулінковіч:

Калі граматна весці палітыку, як перасцерагацца, то не спатрэбіцца забараняць аборты.

Забарона абортаў у Польшы — дастаткова халаднакроўная мера, накіраваная на павелічэнне нараджальнасці: смертнасць павялічваецца, нараджальнасць падае.

Калі прымераць гэта на нашу беларускую сітуацыю, можна прыгадаць, як у нас доўгі час пабуджалі станавіцца шматдзетнымі сем'ямі з такіх жа інтарэсаў.

Я — незапланаванае дзіця. Я з'явілася прычынай вяселля сваіх бацькоў. Першапачаткова яны не планавалі ствараць сям'ю і заключылі шлюб выключна з-за мяне. Шлюб затым распаўся. Цікава, у майго бацькі было два шлюбы, другі таксама быў "па залёце", і таксама распаўся. Гэта кажа пра тое, што некаторых людзей жыццё нічому не вучыць, і пра тое, што да планавання сям'і многія людзі ставяцца безадказна.

У мяне пахаладзела сэрца, калі я прачытала пра тое, што патрыярх Кірыл падпісаў петыцыю аб поўнай забароне абортаў у Расіі. Я падумала: акружаюць. Прымусяць нараджаць і пры гэтым не задумваюцца аб тым, як пры гэтым будуць сябе адчуваць тыя самыя нежаданыя дзеці, калі вырастуць.

Жанчын, у якіх былі выкідышы, шмат. І выкідышаў бывае шмат. Калі б за кожны выкідыш ім даводзілася б трымаць адказ перад судом і пракурорам, наўрад ці яны б пайшлі на 5—6-ю цяжарнасць у сваіх спробах абзавесціся нашчадкамі.

Калі закон у Польшчы будзе прыняты, баюся, што многія жанчыны пойдуць шляхам Лісістраты.

Калі ёсць альтэрнатыва: ці захаваць эмбрыён, які мае патэнцыял у далейшым стаць чалавекам, ці паступіць па волі асобы, якая ўжо адбылася — дзеяздольнай жанчыны, прабачце, я выбіраю чалавека. І таптаць волю гэтай жанчыны ў імя эмбрыёна — гэта неразумна і неэтычна.

Вы супраць абортаў? Не рабіце аборт! Кожная вырашае за сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі