Калтовіч: Тарыфы павінны павышацца не таму, што трэба грошы ці выраслі заробкі

Калтовіч: Тарыфы павінны павышацца не таму, што трэба грошы ці выраслі заробкі

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч на Кастрычніцкім эканамічным форуме раскрытыкаваў сістэму ўтварэння тарыфаў ў Беларусі, паведамляе tut.by

Па словах чыноўніка, тарыфы павінныя павышацца не таму, што камусьці патрэбныя грошы або выраслі заробкі. На думку Калтовіча,прыярытэтным напрамкам для Беларусі мусіць стаць палітыка спрыяння канкурэнцыі і дэманапалізацыі рынкаў.

Ён заклікаў да ўпарадкавання ў пераглядзе тарыфаў. "У большасці манаполій няма сістэмы асобнага ўліку, таму няма зразумелага і празрыстага ўтварэння тарыфаў", — крытычна ацаніў міністр.

Падпарадкаванае яму ведамства прапануе, каб Закон "Аб натуральных манаполіях" даў яму права вызначаць парадак раскрыцця манаполіямі інфармацыі пра вынікі сваёй дзейнасці. Акрамя таго, замацоўваюцца паўнамоцтвы міністэрства на вызначэнне парадку прыняцця рашэнняў аб усталяванні тарыфаў натуральных манаполій. У дадатак да ўсяго, плануецца ўвесці публічныя слуханні пры змене тарыфаў натуральных манаполій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі