Каля 150 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Каля 150 мігрантаў напярэдадні зраблі спробу прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Гэта адбылося ў раёне вёскі Дубічэ-Царкеўне, паведамілі ў польскай Памежнай службе.

Па словах польскіх памежнікаў, людзі былі настроеныя агрэсіўна. Больш за тое, "напад на польскую мяжу кантраляваўся беларускімі службамі", сцвярджаюць польскія памежнікі.

Усяго за нядзелю, 21 лістапада, польскія памежнікі зафіксавалі 346 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. У суботу такіх спробаў было 208. Пра тое, што беларускія службы кіруюць супрацьпраўнымі дзеяннямі мігрантаў на мяжы, раней казалі і камендант польскай паліцыі, і прадстаўнікі польскага Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі