Каля Зямлі праляцеў стометровы астэроід

Каля Зямлі праляцеў стометровы астэроід

У нядзелю каля Зямлі праляцеў вялізны астэроід, які атрымаў назву 2018 GE3. Яго памеры складалі ад 48 да 110 метраў. Адлегласць касмічнага цела ад нашай планеты складала 192 тысячы кіламетраў. Гэта прыблізна палова адлегласці ад Зямлі да Месяца.

Астэроід можна параўнаць з Тунгускім метэарытам, які сутыкнуўся з нашай планетай у 1908 годзе. Аднак яго з’яўленне для астраномаў стала нечаканасцю. Астэроід заўважылі толькі за 21 гадзіну да яго максімальнага збліжэння з Зямлёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі