У Беларусі выпусцілі шкарпэткі з аўтазакамі (фота)

У Беларусі выпусцілі шкарпэткі з аўтазакамі (фота)

Беларуская кампанія LSTR выпусціла шкарпэткі з аўтазакамі. Пра гэта вытворцы паведамілі ў сваім акаўнце ў Твітары. 

"Паслухалi інтэрвью Наталлі Эйсмант і зрабілі шкарпэткі з аўтазакамі", — напісалі прадстаўнікі LSTR.

Тэлентэрв'ю з Наталляй Эйсмант, прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, выйшла на пачатку сакавіка. Тады жанчына заявіла, што слова "дыктатура" набывае пазітыўнае адценне і становіцца брэндам Беларусі. 

Шкарпэткі з аўтазакамі, выпушчаныя абмежаванай партыяй, можна купіць у краме LSTR у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі