Прэс-сакратар Лукашэнкі: "Слова дыктатура ўжо набывае пазітыўнае адценне"

Прэс-сакратар Лукашэнкі: "Слова дыктатура ўжо набывае пазітыўнае адценне"

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ паразважала пра "вельмі цікавае слова". Аб дыктатуры.

Эйсмант: "Дыктатура — вельмі цікавае слова на сённяшні дзень. Яно так па-рознаму ўспрымаецца... Гэта нейкая незвычайная тэндэнцыя, пра якую я досыць часта думаю. Бо мы гэта слова сапраўды ўжываем у цалкам розных ужо сэнсах. Часам з такім сатырычным адценнем. А часам мне здаецца, што сёння, у 2019 годзе, слова дыктатура ўжо часам, не ведаю, пагадзіцеся вы са мной або не, набывае нейкае пазітыўнае адценне... Мы бачым, што адбываецца вакол, мы бачым хаос, часам беспарадак... І ведаеце, Марат Сяргеевіч, я можа нейкую парадаксальную рэч скажу, ці нечаканую, але часам мне здаецца, што не сёння, дык заўтра, але паслязаўтра дакладна ў свеце можа паўстаць запыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сённяшнім разуменні у першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыццё. Ну што казаць. Мне здаецца, мы ўжо так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура — гэта наш брэнд".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі