Кампанія-перавозчык Atlas Bus паведамляе пра ўцечку даных

Кампанія Atlas Bus паведамляе пра ўцечку даных, ілюстрацыйнае фота

Кампанія Atlas Bus паведамляе пра ўцечку даных, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У інтэрнэт трапілі звесткі пра заказы і тэлефонныя нумары кліентаў кампаніі-перавозчыка Atlas Bus. Пра ўцечку звестак паведаміла сама кампанія на сваім сайце. Прычынай называецца ўзлом

"У інтэрнэт трапілі нумары тэлефонаў нашых кліентаў і тэхнічная інфармацыя аб заказах: дата стварэння, састаў ды іншыя падрабязнасці. Уцечка не закранула банкаўскія і плацежныя даныя, лагіны і паролі — яны ў бяспецы", — гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія прыносіць прабачэнні за гэтае здарэнне.

У лістападзе стала вядома пра крымінальную справу на Atlas Bus, нагадвае "Медыязона". Яе пачаў КДБ па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў. Сярод падазраваных і абвінавачаных — 20 чалавек. У КДБ кажуць, быццам яны сфармавалі "злачынную схему": аб'ядналі больш за 300 перавозчыкаў і далі ім доступ да кліенцкіх баз, а ўзамен прасілі перадаваць няўлічаную гатоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі