Беларускія прапагандысты сядзяць на "Мамбе" — хакеры злілі іх дадзеныя
Што радніць Вадзіма Гігіна і Алега Гайдукевіча?
Найбуйнейшая ўцечка асабістых дадзеных у гісторыі, пра якую стала вядома зусім нядаўна, складае 12 ТБ інфармацыі і ахоплівае 26 мільярдаў файлаў. Закранула яна і Беларусь. Гэтая ўцечка самая буйная (яе ўжо называюць "маці ўсіх зліваў"), але далёка не адзіная — у даркнэт ужо траплялі мільярды запісаў асабістых дадзеных карыстальнікаў з усяго свету, у тым ліку пароляў, лагінаў, гісторый заказаў на розных сайтаў і шмат іншага.
Існуюць спецыяльныя сайты па праверцы, ці закранулі гэтыя слівы вас — там можна ўбіць нумар тэлефона і электронную пошту і паглядзець, у небяспецы ці вы. Праўда, так можна даведацца і тое, адкуль менавіта злітыя вашы дадзеныя.
Еўрарадыё праверыла тэлефонныя нумары некаторых беларускіх прапагандыстаў і чыноўнікаў на прадмет уцечак. Аказалася, яны любяць знаёміцца.
Напрыклад, у дэпутата Алега Гайдукевіча (аматара адпраўляць у свой тэлеграм-канал дзікпікі) злілі звесткі з расійскага сайта знаёмстваў Mamba. Ва ўцечцы з гэтага сайта знайшоўся і нумар тэлефона прапагандыста і дырэктара Нацбібліятэкі Вадзіма Гігіна.
У зліве з "Мамбы" знайшоўся і нумар праўладнага "палітолага", дэкана журфака БДУ Аляксея Бяляева.
Для параўнання: расійскі Z-філосаф Аляксандр Дугін, мяркуючы па ўсім, на "Мамбе" не сядзеў — затое яго нумар тэлефона апынуўся ў базе... Сэрвісу па праверцы "надзейнасці" нумароў тэлефона.
Адзін са стваральнікаў тэлеграм-канала "Жоўтыя злівы", супрацоўнік газеты" СБ. Беларусь сёння " Аляксандр Бянько трапіў у зліў дадзеных, звязаны з сайтам Petitions.by. А асабістая пошта Мікалая Лукашэнкі знайшлася ў базе уцечак сэрвісу праслухоўвання музыкі Deezer.
Вы можаце падтрымаць нашу працу на Patreon.
Падпішыцеся на Еўрарадыё ў Гугл-ньюс, каб заўсёды быць у курсе актуальных падзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.