Тэлеперсанаж Бяляеў: каго адправілі "нармалізоўваць" журфак БДУ

Аляксей Бяляеў / НДТРК
Аляксей Бяляеў / НДТРК

"Біяграфічныя партрэты беларускіх калабарацыяністаў у гады Вялікай Айчыннай вайны", — гучыць як чарговае выступленне генпракурора Андрэя Шведа, але не, гэта адна з публікацый новага дэкана журфака БДУ Аляксея Бяляева.

Еўрарадыё расказвае, хто цяпер будзе кіраваць журналісцкай "кузняй кадраў".
 

Змагар з калабарацыянізмам

Бяляеву 48 гадоў малады ўзрост паводле мерак пасады, якую ён цяпер займае. У яшчэ маладзейшыя гады, калі яму быў усяго 31, ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі.

Тэма: "Мясцовая дапаможная адміністрацыя ў сістэме нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі (1941-1944 гг.)". І напісана гэта было ў 2005-м, гэта значыць, Бяляеў апярэдзіў сучасную апантанасць беларускіх уладаў тэмай калабарацыянізму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі