Кампраміс Зайдэса: Што “Поедем поедим” прапануе для мемарыялізацыі Курапатаў

Компромисс Зайдеса: Что “Поедем поедим” предлагает для мемориализации Куропат

20 ліпеня рэстаратар Леанід Зайдэс выступіў з заявай з нагоды сітуацыі, якая склалася вакол аднаго з яго праектаў — "Поедем поедим". Тэрыторыя забаўляльнага комплексу прымыкае да мяжы ахоўнай зоны ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў сталінскія часы адбываліся масавыя расстрэлы "ворагаў народа". Грамадскія актывісты спрабуюць блакаваць працу рэстарана.

Зайдэс адзначыў, што гатовы да дыялогу "з разважнымі грамадскімі сіламі", і прапанаваў два варыянты свайго ўдзелу ў мемарыялізацыі Курапатаў:

Компромисс Зайдеса: Что “Поедем поедим” предлагает для мемориализации Куропат

"Гэта можа быць стварэнне музея, якому мы можам бясплатна прадаставіць усе камунікацыі: ваду, электрычнасць. Пытанне толькі ў тым, каб знайшлася грамадская арганізацыя, якая зоймецца рэалізацыяй гэтага праекта.

Іншы варыянт: мы гатовыя паўдзельнічаць у акультурванні тэрыторыі. Калі будуць канкрэтныя праекты ад Міністэрства культуры або грамадскіх арганізацый, мы гатовыя прафінансаваць іх на значную суму. Я спадзяюся, да нас далучацца іншыя беларускія бізнесмены, якія выказалі апошнім часам заклапочанасць лёсам Курапатаў ", — сказаў Леанід Зайдэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі