Канапацкая — пра знос крыжоў у Курапатах: “Гэта дакладна парушэнне закона”
euroradio.fm
Ва ўрочышча Курапаты, дзе сёння знеслі крыжы, прыбыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Дырэктар Бараўлянскага лясгаса Аляксандр Мірановіч, чые супрацоўнікі займаліся дэмантажом, адмовіўся паказаць парламентарыю якія-небудзь суправаджальныя дакументы. Нават пасля прад'яўлення дэпутацкага пасведчання, ён прапанаваў Канапацкай па ўсіх пытаннях звяртацца ў прэс-цэнтр Мінлясгаса.
“Выконваць любыя будаўніча-мантажныя работы нельга без папер, без дакументаў. А яны гэта робяць. Гэта дакладна парушэнне закона!” — заявіла Ганна Канапацкая.
Дэпутат паведаміла журналістам, што збіраецца паехаць у Мінлясгас за афіцыйнымі каментарыямі.
Ганна Канапацкая, каментуючы дзеянні Аляксандра Міронавіча, таксама дадала, што няведанне закона не вызваляе ад адказнасці.