Канцэрн Henkel выставіў на продаж свае актывы ў Беларусі і Расіі

Навучальны цэнтр Ceresit у Барысаўскім будаўнічым ліцэі / ais.by​
Навучальны цэнтр Ceresit у Барысаўскім будаўнічым ліцэі / ais.by​

Нямецкі канцэрн Henkel выставіў на продаж свае актывы ў Расіі і Беларусі.  Кампанія вырабляе ў тым ліку бытавую хімію пад гандлёвымі маркамі Persil, Losk, "Дэні", "Ласка", "Пемас", "Пемалюкс", Vernel.

У справаздачнасці кампаніі за першае паўгоддзе 2022 з'явілася інфармацыя, што актывы ў Расіі і Беларусі пераведзеныя ў раздзел "На продаж". На гэта звярнула ўвагу выданне "Ведомости". У Расіі кампаніі належыць 12 офісаў і 11 заводаў у розных рэгіёнах. У Беларусі ў Henkel ёсць завод па выпуску будаўнічых сумесяў Ceresit, ён размешчаны ў Заслаўі.

Купіць актывы могуць расійская кампанія "Технониколь" , альбо кітайскі, альбо турэцкі бізнес, кажуць эксперты. Але папярэджваюць, што ўгода будзе няпростай — цана актываў завышаная.

Сама кампанія ацаніла свае страты ад сыходу з Расіі і Беларусі ў €184 млн, з іх €88 млн — гэта шкода дзелавой рэпутацыі. Адзначым, што Henkel уваходзіць у спіс 500 найбуйнейшых кампаній свету і працуе больш чым у 70 краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі