Кантрабанда цыгарэт у Літву сёлета вырасла ўдвая

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі / Контрабандные сигареты из Беларуси /facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У параўнанні з першай паловай 2022 года сёлета кантрабанда цыгарэт у Літву вырасла ўдвая. Такія звесткі Крымінальнай мытнай службы Літвы прыводзіць партал тэлерадыёкампаніі LRT.

Пры гэтым 82% кантрабандных цыгарэт, якія з пачатку 2023-га выявілі ў Літве, вырабленыя ў Беларусі.

Літоўскія мытнікі рапартуюць, што з пачатку года яны затрымалі 6 мільёнаў 458 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, а таксама 32 тоны тытуню. Гэта ўдвая больш, чым за першае паўгоддзе 2022-га.

Кошт канфіскаваных за паўгода цыгарэт і тытуню перавышае 26 мільёнаў еўра.

Рэкордам гэтага года сталі 2 тысячы скрынак з цыгарэтамі, што складае паўмільёна пачкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі