Цыгарэты на 3 мільёны еўра везлі ў Літву з Беларусі пад выглядам кардону
Цыгарэтная кантрабанда з Беларусі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Буйную партыю цыгарэтнай кантрабанды перахапіла літоўская мытня.
24 чэрвеня з Беларусі ў Літву прыехала фура. Кіроўца, грамадзянін Беларусі, заявіў, што вязе транзітам праз Літву 13 тон кардону.
Аднак праверка паказала, што за трыма шэрагамі каробак з кардонам стаяць скрынкі з цыгарэтамі. Мытнікі налічылі 750 пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold і Minsk Superslims. Агульны кошт кантрабанды склаў больш за 3 мільёны еўра.
Кіроўцу арыштавалі на 20 дзён. Вядзецца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.