Кантрабандныя беларускія цыгарэты везлі праз Літву пад выглядам шкла

Кантрабандныя беларускія цыгарэты везлі праз Літву пад выглядам шкла

Кантрабандныя беларускія цыгарэты везлі транзітам праз Літву ў Польшчу пад выглядам шкла (вага — 20 тон). Як паведамляе lrmuitine.lt, у літоўскіх мытнікаў узніклі падазрэнні да грузавіка, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Была праведзена праверка. Мытнікі знайшлі ў абсталяваных схованках 125 тысяч пачкаў цыгарэт на 453 тысячы еўра.

Кіроўцу і груз затрымалі, праводзіцца расследаванне. Пазней кіроўцу вызвалілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі