Капітан футбольнай зборнай напісаў у сацсетках, што ён з "Белоруссии"
Капітан нацыянальнай зборнай па футболе Аляксандр Мартыновіч выклікаў цэлую хвалю абурэння. У сваім акаўнце ў Instagram ён напісаў, што з'яўляецца капітанам ФК "Краснадар" і "национальной сборной Белоруссии".
У каментах людзі сталі абурацца няправільным напісаннем.
"Ну, зараз пра цябе напішуць многія беларускія паблікі і выданні, і ты нарэшце-то даведаешся, грамадзянінам якой краіны ты з'яўляешся і колеры якой краіны табе даверылі насіць падчас матчаў", — напісаў, напрыклад, карыстальнік sound_assasin.
Некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што акаўнт Мартыновіча вядзе прэс-служба клуба "Краснадар", дзе ён цяпер гуляе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.