Капскі пра "Фенербахчэ": Вядома, гэта не тыя гранды, якія маглі патрапіць
У чацвер у Швейцарыі прайшло лёсаванне 1/16 фінала футбольнай Лігі Еўропы. Барысаўскі БАТЭ згуляе з турэцкім "Фенербахчэ".
У выпадку выхаду ў 1/8 фінала БАТЭ трапляе на пераможцу пары "Напалі" (Італія) — "Вікторыя" (Пльзень, Чэхія).
Еўрарадыё папрасіла пракаментаваць лёсаванне старшыню праўлення ФК БАТЭ Анатоля Капскага.
Капскі: "Вядома, гэта не тыя гранды, якія маглі патрапіць. Я маю на ўвазе прадстаўнікоў Англіі і іншых вядучых футбольных дзяржаваў. Але добрыя, моцныя каманды... Глядзеў гульні "Фенербахчэ" са "Спартаком" на стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў".
Анатоль Капскі нагадвае, што ў афіцыйных матчах БАТЭ яшчэ не сустракаўся з турэцкімі клубамі.
Вынікі лёсавання 1/16 фінала Лігі Еўропы
Фота — bymedia.net