Каранавірус зарэгістравалі ў Верхнядзвінску
Першы пацыент з каранавірусам COVID-19 зафіксаваны ў Верхнядзвінскім раёне. Гэта дванаццаты раён Віцебскай вобласці, дзе фіксуюць каранавірус, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Новыя два выпадкі захворвання на каранавірус выяўленыя ва Ушачах. Абодва пацыенты трапілі ў бальніцу з пнеўманіяй, цяпер медыкі высвятляюць іх кантакты першага і другога ўзроўню. Агулам ва Ўшацкім раёне на COVID-19 захварэлі ўжо 8 чалавек.
У Аршанскім раёне колькасць выпадкаў інфекцыі COVID-19 павялічылася да 15.
У Гарадоцкім ранеё зафіксавалі двух новых пацыентаў з каранавірусам — цяпер іх чатыры.
Няяснай застаецца сітуацыя ў Докшыцкім раёне. Мясцовыя ўлады хаваюць колькасць хворых на каранавірус. Раней гаварылася толькі, што ў раённай лякарні 85 чалавек з пнеўманіяй. Аналізы для тэстаў з Докшыц возяць у Віцебск.
Па стане на 14 красавіка ў Віцебскай вобласці было зарэгістравана 848 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.