Каранавірус знайшлі ў артыста Белдзяржфілармоніі

Каранавірус знайшлі ў артыста Белдзяржфілармоніі

У адпачынак на два тыдні сыходзіць калектыў Белдзяржфілармоніі. 

У каментары TUT.by гендырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта патлумачыў гэта рэкамендацыяй Мінздароўя па абмежаванні масавых мерапрыемстваў, невысокай актыўнасцю гледачоў, а таксама тым. што ў аднаго з артыстаў выявілі каранавірус. 

Па словах дырэктара, захварэламу артысту больш за 60 гадоў, ён працуе ў Акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы.

Ці працягнецца гэты адпачынак даўжэй, вырашыцца праз два тыдні, кажа Нікіта. 

"А пакуль хай займаюцца на "аддалёнцы". Так, можна рэпетаваць і ў самой філармоніі. Але ўявіце: велізарны сімфанічны аркестр, яго салісты сядзяць бок у бок. У кожным разе, нашыя музыкі будуць займацца дома, у нашай прафесіі без індывідуальных заняткаў — ніяк!" — падкрэслівае кіраўнік філармоніі.

На час адпачынку за работнікамі захоўваецца 80% заробку. Нікіта просіць не блытаць гэтыя грошы з акладам: "Мы нядрэнна адпрацавалі першы квартал, грошы ў нас ёсць. Філармонія плацежаздольная. Робім усё, каб людзі не адчулі памяншэння заробкаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі