Карціну Пабла Пікасо прадалі за рэкордныя $179 млн
Таргі на аўкцыёне Christie's працягваліся 10 хвілін. Хто стаў уладальнікам "Алжырскіх жанчын", не паведамляецца.
На аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку прадалі карціну Пабла Пікасо за рэкордныя 179,365 млн долараў. "Алжырскія жанчыны (Версія O)" (Les femmes d'Alger (Version "O") сталі самым дарагім творам мастацтва, калі-небудзь прададзеным на таргах, паведамляе РІА "Новости".
Карціна была створана знакамітым мастаком у 1955 годзе. Яна лічыцца адным ў самых значных твораў Пікасо з ліку тых, што знаходзяцца ў прыватных калекцыях.
Папярэдняя ацэнка кошту "Алжырскіх жанчын" склала 140 мільёнаў долараў. Аднак, у выніку, на таргах (яны працягваліся 10 хвілін) ён падрос на 20 млн, да якіх яшчэ дадаліся камісійныя. Імя новага ўладальніка не паведамляецца.
Фота: Reuters