Кароль Іспаніі назваў незаконнымі дзеянні каталонскіх уладаў
Кароль Іспаніі Феліпэ VI выступіў з заявай, што ўлады Каталоніі парушылі канстытуцыю краіны. На яго думку, як перадае euronews.com, каталонскія ўлады вырашылі парушыць адзінства краіны і паставілі сябе па-за законам і дэмакратыяй. Іх дзеянні могуць негатыўна адбіцца на эканоміцы і сацыяльнай сферы не толькі Каталоніі, але і ўсёй Іспаніі.
Пры гэтым кароль паабяцаў падтрымку каталонцы.
Рэферэндум наконт незалежнасці прайшоў у Каталоніі 1 кастрычніка. Больш за 90% удзельнікаў галасавання выказаліся за суверэнітэт рэгіёна ад Іспаніі.
Афіцыйны Мадрыд не прызнаў гэты рэферэндум легітымным і актыўна супрацьстаяў яму. Пры сутычках з супрацоўнікамі праваахоўных органаў каля тысячы чалавек атрымалі траўмы.