Кароль Карл III паглядзеў, як у Вялікабрытаніі навучаюць украінскіх вайскоўцаў
Кароль сярод вайскоўцаў / https://twitter.com/DefenceHQ
20 лютага кароль Вялікабрытаніі Карл III паглядзеў, як у яго краіне навучаюць украінскіх вайскоўцаў. На трэніровачнай базе ён паразмаўляў і з інструктарамі, і з украінцамі, якіх хутка чакае вяртанне на радзіму, дзе ідзе вайна. Навучанне звычайна працягваецца 35 дзён.
Украінцы праходзяць падрыхтоўку ў Вялікабрытаніі з лета 2022 года. За гэты час праз трэніровачную базу прайшло каля 10 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.