Касманаўтка Марына Васілеўская вярнулася на Зямлю
Вяртанне Марыны Васілеўскай і калег з экспедыцыі на МКС
Марына Васілеўская паспяхова вярнулася на Зямлю. Першая касманаўтка ў гісторыі сучаснай Беларусі разам з удзельнікамі 21 экспедыцыі на МКС — касманаўтам Алегам Навіцкім і астранаўткай Лорал О'Хара на караблі "Саюз МС-24" у 10:17 па беларускім часе прызямліліся ў раёне казахстанскага горада Жэзказган.
"Раніцай карабель адстыкаваўся ад модуля "Рассвет", яго звядзенне з арбіты і спуск на Зямлю прайшлі штатна", — паведамляе "Раскосмас".
Пошукава-выратавальная служба ўжо эвакуюе касманаўтаў з карабля. Дактары аглядаюць касманаўтаў, правяраюць пульс.
Экспедыцыя доўжылася два тыдні. "Саюз МС-24" змог выйсці на арбіту толькі з другой спробы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.