Лукашэнка баіцца канкурэнтаў — таму ў космас ад Беларусі і паляцела жанчына

Марына Васілеўская

Марына Васілеўская / "Раскосмас"

Першым беларускім касманаўтам стала жанчына — Марына Васілеўская. 6 красавіка яна вернецца на Зямлю з МКС, упісаўшы ў касмічны летапіс чалавецтва радок пра Беларусь.

Але чаму беларускія ўлады вырашылі адправіць на арбіту менавіта жанчыну, а не мужчыну? Вартых кандыдатаў можна было б знайсці шмат. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская лічыць, што ўсё тлумачыцца проста: Лукашэнка баіцца канкурэнцыі з боку мужчын.

Ён не хоча, каб канкурэнты-мужчыны рабіліся медыйнымі і заўважнымі. А жанчын ён канкурэнткамі не лічыць.

— Лукашэнку патрэбныя поспехі. І, безумоўна, жанчына можа быць сімвалам поспеху. Яна паказвае, якая Беларусь перадавая краіна, але гэта не канкурэнцыя самому Лукашэнку, — тлумачыць Сідорская.

Паводле даследчыцы, усё, што робіць Лукашэнка 30 гадоў, сведчыць пра тое, што ён жыве ў патрыархальных стэрэатыпах. А жанчына ў іх — гэта не больш чым памочніца мужчыны, “фон” для яго актыўнасці. Камунікацыя з касманаўткай Васілеўскай перад палётам пацвярджае гэты тэзіс. Палітык размаўляў з ёй настаўніцкім тонам, як з падапечнай, а не як з роўнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі