КДБ абнавіў спіс "тэрарыстаў". Цяпер у ім 873 чалавекі

КДБ абнавіў спіс "тэрарыстаў". Цяпер у ім 873 чалавекі

КДБ абнавіў спіс "тэрарыстаў". 5 ліпеня ў яго дададзеныя тры чалавекі. Гэта палітвязні Віктар Катоўскі і Аляксей Сянько, асуджаныя па "справе Зельцара", а таксама Марына Станкевіч, абвінавачаная па артыкуле 342.

Віктар Катоўскі — 32-гадовы бас-гітарыст гурта TerraKod, асуджаны па трох артыкулах КК на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. 

Аляксей Сянько — 37-гадовы жыхар Слоніма, абвінавачаны па друх артыкулах, знаходзіцца ў турме №1 Гродна. 

Марыне Станкевіч 28 гадоў. Яна была затрыманая ў лютым 2022 года ў Гродна. 

 

На дадзены момант, паведамляюць праваабаронцы, ў спісе КДБ — 873 чалавекі, сярод якіх Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі