Кейс Ціманоўскай: ці чакаць рэакцыі МАК і ці выбіраць бок?

Крысціна Ціманоўская, 2019 год / Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі
Крысціна Ціманоўская, 2019 год / Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Скандал на Алімпійскіх гульнях не паўплывае на спартсменаў, якія падтрымліваюць тую ці іншую палітычную сілу. Аднак паўплывае на тых, хто быў апалітычны і хацеў проста трэніравацца.

"Мы не ведаем, якім можа быць наступны ўказ у адносінах да любога спартсмена. І ўсім будзе пляваць, можаш ты гэта зрабіць ці не. Ім загадалі. І гэтая сітуацыя пакажа спартсменам, што трэба вызначыцца <...>. Цяпер, калі ты проста крытыкуеш таго, хто вышэй за цябе, па цябе прыходзяць", — лічыць экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна.

Кацярына не чакае рэакцыі ад МАК у найбліжэйшыя дні — усе занятыя Алімпіядай. Але яна ўпэўненая, што зусім без увагі алімпійскі камітэт гэты інцыдэнт не пакіне.

"МАК не дзейнічае імгненна. Ужо не ведаю, ці будзе па гэтым кейсе асобнае пасяджэнне, і я не чакаю сёння-заўтра санкцый ад МАК, але проста так гэта заставацца не можа. Гэта парушэнне правоў чалавека, спартсмена на Алімпіядзе, дзе палітычныя рэчы забароненыя", — кажа Сныціна.

Поўную версію інтэрв'ю са спартсменкай глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі